Фота Tut.by
У стартавым матчы адборачнага кваліфікацыйнага турніру да Алімпійскіх гульняў 2018 года хакейная зборная Беларусі перамагла Данію з лікам 5:2 (2:1, 0:0, 3:1).
У беларусаў двойчы вызначыўся Сяргей Касціцын, па шайбе закінулі Андрэй Стась, Аляксандр Паўловіч, Арцём Волкаў.
Сёння Славенія разграміла Польшчу — 6:1.
2 верасня беларусы згуляюць з Польшчай (19:00), а 4-га верасня — са Славеніяй (17:00).
Матчы праходзяць на Мінск-Арэне. Пуцёўку на Алімпійскія гульні ў Паўднёвай Карэі заваюе пераможца групы.
Беларусы гулялі на АГ у 1998, 2002, 2010 гг. А на Гульні ў 2006 і 2014 не змаглі прабіцца.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
0
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
0
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
0
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
0
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
0
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)
0