Улада50

МЗС заявіла Расіі пратэст у сувязі з выказваннямі Рашэтнікава

Кіраўнік аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Расіі Леанід Рашэтнікаў назваў беларускую мову выдуманай, а Беларусь — памылкай гісторыі.

22 снежня у Міністэрства замежных спраў быў выкліканы дарадца-пасланнік Пасольства Расіі ў Беларусі Вадзім Гусеў.

Расійскаму дыпламату быў заяўлены пратэст у сувязі з выказваннямі дырэктара Федэральнай дзяржаўнай навуковай бюджэтнай установы «Расійскі інстытут стратэгічных даследаванняў» Рашэтнікава Л.П. на адрас Рэспублікі Беларусь.

«Беларускім бокам была дадзена прынцыповая ацэнка ў дачыненні да неабгрунтаванасці па сутнасці і катэгарычнай непрымальнасці па форме падобных заяваў. Падкрэслена, што яны абсалютна не адпавядаюць стратэгічнаму характару беларуска-расійскіх адносін, а таксама зафіксаваным у двух-і шматбаковых дакументах прынцыпам, на якіх грунтуецца супрацоўніцтва нашых брацкіх дзяржаў, — павагі суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці», — гаворыцца ў інфармацыі, распаўсюджанай прэс-службай МЗС.

Нагадаем, што дырэктар Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў Леанід Рашэтнікаў заявіў пра немагчымасць існавання незалежнай Беларусі. Гэтае выказванне прагучала ва ўнісон з заявамі іншых супрацоўнікаў інстытута, што Украіна і Беларусь павінны быць далучаныя да Расіі, пры патрэбе — сілай.

Расійскі інстытут стратэгічных даследаванняў (РІСД, а па-расейску — РИСИ) заснаваны прэзідэнтам Расіі. Ён забяспечвае інфармацыяй Адміністрацыю прэзідэнта, Раду бяспекі і іншыя структуры ўлады Расіі.

Рашэтнікаў — генерал-лейтэнант, прыйшоў у РІСД са Службы замежнай выведкі.

«Сітуацыя вельмі для нас неспрыяльная, — сказаў Рашэтнікаў пра Беларусь. — Усё рухаецца па ўкраінскім сцэнары, ну можа быць з нейкімі нюансамі, але працэсы вельмі падобныя і, на жаль, не бачым працэсаў, якія ім супрацьстаяць. Вось гэтая лінія на як бы такое аддзяленне беларусаў ад расейцаў, вось гэта стварэнне такога плоту паміж беларусамі і расейцамі ў ідэалагічным, гістарычным, ідэйным плане, і нават ў нейкай ступені ў духоўным, яно відавочнае проста.

У першай зале [выставы, пра якую ідзе гаворка] была выстаўлена і цяпер там знаходзіцца газета «Праўда» за 1926 год. На першай старонцы пастанова аргбюро ЦК ВКП(б), і называлася гэтая пастанова «Пра стварэнне беларускай мовы» [мусіць, маецца на ўвазе пастанова ЦК КПБ 1926 года аб правядзенні ў Менску навуковай канферэнцыі аб рэформе беларускага правапісу — НН]. Разумееце? 1926 года. Гэтай мове, выходзіць, 90 гадоў. Вось гэтая бомба, якая была закладзена тады, яна цяпер выбухнула, і працягваюць выбухаць маленькія бомбачкі, — сказаў Рашэтнікаў. — Гэта вельмі непакоіць усіх нас, я мяркую, і наша кіраўніцтва таксама. Патрэбная дыскусія, прынамсі, гаварыць пра гэта [трэба] адкрыта. Увага многіх цяпер адцягнутая Сірыяй ці Украінай, прыходам да ўлады Трампа, забываюць пра Беларусь. Нельга забываць — гэта гістарычная частка вялікай Расеі, вялізнай Расеі, гэта частка нашага народа. Так жа і з Беларуссю, пра што яны думаюць — кіраўнікі [Беларусі], — працягваў Рашэтнікаў. — Незразумела, ці то пра ўласнае становішча, ці то яшчэ пра нешта. Пра што яны думаюць? Аддаліцца ад Масквы і аддацца камусьці іншаму — вось што атрымліваецца, — сказаў Рашэтнікаў і падсумаваў. — Якая «Беларусь незалежная ад Масквы?»

Каментары50

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

МАК патлумачыў, чаму на Алімпійскія гульні ў Парыжы акрэдытавалі лукашэнкаўскіх прапагандыстаў3

«Два-тры тыдні максімум — і вайна скончыцца». Арастовіч патлумачыў тыя свае словы13

У Беларусі з'явіліся яшчэ чатыры «экстрэмісцкія фармаванні», у тым ліку «Обычное утро» і «Ліцвіны»2

Лукашэнка хоча, каб кітайцы пабудавалі ў Мінску музей гісторыі Беларусі16

Лаўроў: Расія не будзе спыняць вайну ва Украіне на час перамоваў аб міры5

Жыхара Брэста, які зрабіў заўвагу жанчыне з трыкалорам і Z, сілавікі прымусілі прабачацца перад расіянамі16

Момант, калі збілі ATACMS над пляжам Севастопаля, трапіў на ВІДЭА7

Пераможцам конкурсу на найлепшы здымак насякомых стала фатаграфія пчол-зязюль, што займаюцца рэлаксам ФОТАФАКТ2

Кітай спадзяецца, што Беларусь і Польшча вырашаць канфлікт без закрыцця мяжы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Галоўнае
Усе навіны →