У Горадні ходнікі цэнтральных вуліц: Савецкай і Ажэшкі, — а таксама Савецкую плошчу, дарожкі ў парку Жылібэра пачалі мыць з выкарыстаньнем вадкага мыла й шампуню. Такое рашэньне прыняла адміністрацыя тутэйшай жыльлёва‑камунальнай гаспадаркі. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэсавым цэнтры Гарадзенскага гарвыканкаму.

Паводле слоў суразмоўцаў, навіна тая дужа дарэчы, бо па кожнай начы, асабліва сьвяточнай, на брукаванцы, дарожных цэмэнтных ды мармуровых плітках застаюцца плямы ад піва ды іншы бруд, які трэба старанна змываць.

Штодня, калі няма дажджу, на прыбіраньне цэнтру гораду выходзіць 10 дворніцкіх брыгад.

У Горадні ходнікі падмятаюць шчоткамі ды мыюць шампунем і ў іншых месцах, напрыклад, каля офісаў, крамаў, буцікаў ды на рынках. Такім чынам прыбіраюць дваравыя пляцоўкі, дзе гуляюць дзеці адзначылі ў гарвыканкаме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0