У Мінску на вуліцы Дуніна-Марцінкевіча сёння раніцай згарэлі тры аўтамабілі, паведамілі БЕЛТА ў гарадскім упраўленні МНС.
Гэта аўтамабілі «Мэрсэдэс ML 164», «Опель Тыгра», «Фольксваген Гольф 6», якія знішчаны агнём цалкам.
Таксама пашкоджана лакафарбавае пакрыццё, пярэднія пасажырскія дзверы і правае люстэрка аўтамабіля «Хонда Акорд», прыпаркаванага побач з палаючым транспартам. Як мяркуецца, прычына пажару - кароткае замыканне электраправодкі «Мерседэса».
0
0
0
0
0
0