Сігеа Такуда

Сігеа Такуда знаходзіцца ў выдатнай форме, але ў астатнім выглядае так, як і любы іншы японец 74 гадоў. Тры гады таму былы службовец перанёс інфаркт, але сёньня ён пачуваецца як ніколі здаровым і шчасьліва жыве з жонгкай і дачкой у цэнтры Токіё. Вядома, ён вядзе больш актыўны лад жыцьця, чым большасьць пэнсіянэраў, але гэтым Такуда абавязаны сваёй падпрацоўцы — ён здымаецца ў парнафільмах.

Насамрэч Сігеа Такуда — гэта сцэнічны псэўданім. Сваё сапраўднае імя мужчына не называе, бо, як ён сьцьвярджае, жонка й дачка ня ведаюць, што за апошнія 14 гадоў ён зьняўся прыкладна ў 350 эратычных фільмах.

Рэжысэр Гаічы Кона ўпэўнены, што эратызм пажылых людзей прываблівае й маладых гледачоў.

«Мне падаецца, ёсьць нешта, чым валодае толькі старое пакаленьне, і чаго няма ў маладых. Справа ў тым, што гэтыя людзі пражылі значна болей. Мы павінны іх паважаць і вучыцца ў іх», — з пачуцьцём заяўляе Кона.

Вэтэран порнаіндустрыі плянуе працаваць да 80 гадоў — а можа быць і даўжэй, калі акажацца запатрабаваным. Мяркуючы па тым, якім вострым попытам карыстаюцца ягоныя карціны, бяз працы ён наўрад ці застанецца.

Паводле зьвестак прадстаўнікоў індустрыі, штогадовы абарот японскага рынку парнафільмаў складае 1 мільярд даляраў. Доля сэгмэнту «для пажылых» увесь час павялічваецца й, паводле экспэртаў, будзе павялічвацца й надалей разам з старэньнем японскага грамадзтва.

Паводле InoPressa.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0