Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры за 2015 год Святлана Алексіевіч абвергла паведамленне пра сваю смерць.

Першым пра смерць пісьменніцы паведаміў твітар-акаўнт міністра культуры Францыі Франсуазы Нісэн — як аказалася, фэйкавы.

Пазней у запісе з'явілася паведамленне: «Гэты ўліковы запіс — містыфікацыя, створаная італьянскім журналістам Тамаса Дэ Бэнэдэці».

Святлана Алексіевіч гэтымі днямі выступае ў Сеуле (Паўднёвая Карэя). 

«Каму такое захацелася распаўсюджваць, нават не ўяўляю, — сказала яна журналістам. — Каму так не церпіцца?» — пажартавала яна.

Кабінет міністра культуры Францыі пракаментаваў твіт пра смерць Алексіевіч

Як аказалася, гэта не першы розыгрыш з боку Дэ Бэнэдэці. Гэтым разам інфармацыя разышлася шырока, бо галоўныя расійскія інфармагенцтвы РІА «Новості» і «Інтэрфакс» перадрукавалі яе, не спраўдзіўшы. Навіна выклікала розгалас у сацыяльных сетках, сёй-той паспеў выказаць спачуванне сям'і і сябрам «нябожчыцы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?