«Востраў Гран-Канарыя, які ўваходзіць у архіпелаг Канарскіх выспаў, не такі маленькі, як мне ўяўлялася па картах. Яго плошча амаль у пяць разоў большая за плошчу Мінска, і крыху больш за плошчу Смалявіцкага раёна», — дзеліцца ў фэйсбуку першымі ўражаннямі ад вострава аўтар «Нашай Нівы» Ягор Лебядок.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2017_06/19024871_901347756672831_4427664330165757898_o-84yiu.jpg.webp)
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2017_06/19023566_901268076680799_8957064626634131909_o-7r4as.jpg.webp)
Берагавая лінія — 236 км, з іх 60 км — гэта пляжы (усяго 128 пляжаў, праўда, не ўсе яны пясчаныя і вялікія). У турыстычных праспектах гэты востраў называюць «мініятурным кантынентам» і, пабываўшы на ім, магу з такім эпітэтам цалкам пагадзіцца. Прырода на востраве разнастайная і ўнікальная — ад пустынных выдмаў да лаўровых лясоў.
Тут вырошчваюць каву (адзінае месца ў еўрапейскіх краінах), апельсіны, абрыкосы, бананы, фінікі і іншыя экзатычныя фрукты.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2017_06/19055468_901217430019197_7462697804904840790_o-wp7eo.jpg.webp)
40% вострава прызнана ЮНЕСКА біясферным запаведнікам сусветнага значэння.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2017_06/19092700_901301140010826_4780737845206972673_o-xd326.jpg.webp)
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2017_06/19025059_901220333352240_7893877946195321111_o-ulzog.jpg.webp)
Паўночная і паўднёвая часткі выспы адрозніваюцца праз вятры з Сахары і горнага масіва ў цэнтры выспы. Паўночная частка больш зялёная, чым паўднёвая, у гарах у асноўным растуць мясцовыя віды соснаў.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2017_06/18953601_901215686686038_2602274234548776922_o-p8x1m.jpg.webp)
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2017_06/19023293_901278540013086_5419607876740731982_o-xylwc.jpg.webp)
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2017_06/18953405_901277933346480_7498472865516171374_o-vck1j.jpg.webp)
Канарскія выспы назвалі ў гонар сабак (на лацінскай Canariae), маўляў, іх было тут багата, але не сказаў бы, што цяпер іх шмат.
Сабакі на востраў патрапілі з першымі перасяленцамі дзесьці каля 800—500 гг. да н.э. Карэннае насельніцтва называлася «гуанчы» (хоць і сярод іх былі разнавіднасці). На выспе ад абарыгенаў засталася спадчына ў выглядзе культуры, традыцый і пячор. Самы вядомы комплекс пячор — Cenobio de Valeron — гэта жыллё абарыгенаў, прычым «норы» такія не толькі на версе, але і глыбока ў скалах і пад зямлёй размяшчаліся.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2017_06/19092933_901233383350935_8926845418241310937_o-krhmz.jpg.webp)
Найбольш вядомая сярод пячор выспы — Cueva Pintada, размешчаная ў мястэчку Гальдар — першай сталіцы гуанчаў. Пячора вядомая захаваным на яе сценах наскальным жывапісам.
У цяперашні час уваход у пячору ажыццяўляецца праз музейны комплекс.
У цэлым на востраве шмат пячор, якія, нароўні з ландшафтам, мясцовае насельніцтва на працягу доўгага часу паспяхова выкарыстоўвала ў розных войнах за незалежнасць (варта адзначыць, што заваёва выспы іспанцамі доўжылася амаль 80 гадоў).
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2017_06/18953587_901347050006235_7755102687461131243_o-2kvf5.jpg.webp)
У цяперашні час насельніцтва выспы складае каля 850 тыс. чалавек, большая частка якога жыве ў асноўным горадзе выспы — Лас-Пальмас. Нягледзячы на гэта, востраў досыць шчыльна заселены ў тым сэнсе, што і ў гарах, і ў далінах ёсць невялікія паселішчы або, па меншай меры, дамы.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2017_06/19023550_901247053349568_4016579935447108660_o-c6fo9.jpg.webp)
Характэрна, што архітэктура ў розных паселішчах адрозніваецца, ад гэтага наведванне выспы становіцца яшчэ больш цікавым і неманатонным.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2017_06/18954866_901276066680000_2288440612921056069_o-yjqd1.jpg.webp)
Яшчэ да наведвання на Гран-Канарыя вельмі рэкамендую мясцовы батанічны сад — там вельмі прыгожа і рамантычна (каму трэба). Але варта ўлічыць, што там ёсць абрывістыя вышынныя сцежкі, ну і яшчаркі, вядома, хоць яны і амаль не прыкметныя.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2017_06/19024887_901370323337241_3321296644225958706_o-r29qo.jpg.webp)
Найлепшы з пункту гледжання якасці і краявідаў пляж на востраве — гэта пляж у Маспаломасе, размешчаным на поўдні выспы.
Гэтая частка выспы сваімі дзюнамі нагадвае пустыню. Уласна, пясок сюды часткова і заносіцца вятрамі з Сахары.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2017_06/18766663_901359493338324_4082862728002510070_o-xe00d.jpg.webp)
Гуляць па выдмах басанож цікава — на асветленай сонцам частцы горача (апоўдні, напэўна, і не ўстоіш), на ценявым — цалкам сабе прыемна.
Каментары