З 1 снежня ў Беларусі з катэгорыі дзяржслужачых выключаць работнікаў, якія забяспечваюць дзейнасць і тэхнічнае абслугоўванне дзяржорганаў. Змены, якія ўвядуць для аптымізацыі дзяржапарату, прадугледжаныя пастановай Саўміна ад 6 мая 2017 г. № 334 «Аб рэалізацыі мер па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў». У Мінпрацы растлумачылі, як гэтым работнікам са снежня будуць лічыць зарплату і працоўны стаж, піша Tut.by.

Да работнікаў, якія ажыццяўляюць забеспячэнне дзейнасці і тэхнічнае абслугоўванне дзяржаўных органаў, належаць работнікі, якія выконваюць функцыі (абавязкі) па:

  • вядзенні дакументазвароту, у тым ліку дзейнасць па вядзенні архіва, бібліятэк,
  • справаводства (за выключэннем тых, хто выконвае адпаведныя функцыі, звязаныя з абаронай дзяржаўных сакрэтаў);
  • лінгвістычным аналізе, рэдагаванні тэкстаў дакументаў;
  • вядзенні бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
  • ажыццяўленні разлікаў з фізічнымі і юрыдычнымі асобамі;
  • прыёме, захоўванні і водпуску таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, вядзенні ўліку
  • складскіх аперацый;
  • забеспячэнні функцыянавання і суправаджэння праграмна-тэхнічных сродкаў, інфармацыйных рэсурсаў, сістэм і сетак, функцыянавання камп'ютарнай тэхнікі;
  • эксплуатацыі і рамонце абсталявання, памяшканняў, будынкаў, ахове будынкаў, ўборцы памяшканняў, азеляненні тэрыторый;
  • транспартным абслугоўванні, забеспячэнні сувяззю;
  • рэалізацыі іншых функцый па забеспячэнні дзейнасці і тэхнічным абслугоўванні дзяржаўных органаў.

— Калі работнікі, якія забяспечваюць дзейнасць і тэхнічнае абслугоўванне дзяржаўнага органа, выводзяцца з катэгорыі дзяржаўных служачых, то адпаведна змяняюцца і пасады работнікаў і сістэма аплаты іх працы, — тлумачаць у Мінпрацы. — Адпаведна, карэкціроўка налічанай заработнай платы, якая прымаецца для вылічэння сярэдняга заробку работнікам, якія забяспечваюць дзейнасць і тэхнічнае абслугоўванне дзяржаўнага органа, на паправачныя каэфіцыенты павінна ажыццяўляцца прапарцыянальна адпрацаванаму часу да і пасля змены пасады (сістэмы аплаты працы).

У Мінпрацы таксама ўдакладнілі, што падлік стажу працы ў галіне работнікам, якія ажыццяўляюць забеспячэнне дзейнасці і тэхнічнае абслугоўванне дзяржорганаў, істотна не зменіцца.

— Асобам, якія працуюць на пасадах, што ўключаныя ў штатны расклад дзяржаўнага органа ў мэтах забеспячэння яго дзейнасці і тэхнічнага абслугоўвання, і прынятым на працу ў дзяржаўны орган да правядзення мерапрыемстваў па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў, якім устаноўлена павышэнне тарыфных ставак (акладаў) за стаж працы ў галіны стаж працы не пералічваецца, — растлумачылі ў ведамстве. — Асобам, пераведзеным з дзяржаўных пасад, а таксама асобам, зноў прынятых на працу ў дзяржаўны орган, пасля правядзення мерапрыемстваў па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў, на пасады работнікаў, якія ажыццяўляюць забеспячэнне дзейнасці і тэхнічнае абслугоўванне дзяржаўных органаў, павышэнне тарыфных ставак (акладаў) за стаж працы ў галіне будзе праводзіцца ў адпаведнасці з пастановай № 334.

Нагадаем, у маі гэтага года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што трэба аптымізаваць дзяржапарат, а да гэтага «ні на ёту не павінна быць ніякага павышэння зарплаты».

Наталля Качанава тады паведаміла, што Адміністрацыя прэзідэнта, якой яна кіруе, ужо працуе ў новым фармаце і новым складам. Гэтыя мерапрыемствы праведзеныя ва ўстаноўленыя тэрміны. Нагадаем, раней паведамлялася аб тым, што ў Адміністрацыі прэзідэнта маюць намер скараціць 30% дзяржслужачых.

Па словах Наталлі Качанавай, урад прыняў «усе нарматыўныя прававыя акты, неабходныя для працягу гэтай працы ў іншых дзяржаўных структурах». «Прынятыя пастановы, зацверджаны графік, у адпаведнасці з якім будзе праводзіцца аптымізацыя. І да 1 снежня мы вам цалкам дакладзем аб ходзе выканання аптымізацыі ў 2017 годзе», — сказала кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

У дзяржкіраванні ў Беларусі летась, паводле афіцыйнай статыстыкі, было занята 188,8 тысячы чалавек, ці 4,3% ад агульнай колькасці занятага ў эканоміцы насельніцтва. Гэта на 4,6 тысячы чалавек больш, чым годам раней. Пры гэтым іх зарплаты амаль на 160 рублёў большыя, чым у сярэднім па краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0