Пакуль займаўся выбарчай кампаніяй у мяне ва Уруччы, яшчэ адна знаёмая сям’я зьехала зь Беларусі. На гэты раз у Злучаныя Штаты. Захацелася плакаць, калі колькі дзён таму пабачыў іх дом бяз мэблі. Дом, які яны будувалі з сярэдзіны 80-х, ужо прадалі, і новыя гаспадары ветліва дазволілі пажыць пару тыдняў перад ад’ездам.

Гэтая сям’я, якая стварыла адзін з першых пасьпяховых беларускіх кааператываў, заўсёды была для мяне ўзорам прадпрымальніцкага таленту. Але посьпех яны дасягалі ня толькі праз талент, але перш за ўсё праз цяжкую шматгадовую працу.

Пасьля абраньня Лукашэнкі прэзідэнтам яны перанесьлі свой бізнэс у Расею. Там памеры іх бізнэса не былі настолькі заўважныя, да і працаваць цалкам легальна было нашмат лягчэй.

У іх доме пад Менскам мяне заўсёды былі радыя бачыць. Гаспадары падтрымлівалі незалежнасьць ня толькі на словах – у адным з пакояў знаходзілася адна з нашых друкарняў. Хаця гаспадарам сапраўды было што губляць.

Лаўлю сябе на тым, што са смуткам ўспрымаю ад’езд сяброў за мяжу нават на працу. На эміграцыю – увогуле, як трагедыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?