Выхад на першы плян выдатнага музыкі, чыя гітара гучыць у 60 з 75 % таго, што мы чуем на беларускіх «эфэмках» і яшчэ ў 50 % нефармату :).
У сваёй сольнай праграме Анцішын з паплечнікамі проста грае.
Выйшла 11 п’есаў для гітары, басу, клявішных ды саксафона на самыя адцягнутыя тэмы. Музыкаў вабіць зорны сьвет ды палёты ў сьне, яны абыгрываюць плёскат марскіх хваляў ды шум дажджу.
У кожнай кампазыцыі — асноўная ўвага гітарным сола і перагуканьням зь іншымі інструмэнтамі. Анцішын для поўнасьці адчуваньняў выкарыстоўвае як электрычны, так і акустычны гук.
Пэўнасьць прыходзіць зь першага ж трэку «Перад дажджом», што выконвае ён музыку сэрца, хоць і з доляю акадэмічнасьці. «Летний дождь» анічым не выбітная праграма, дыскаў з падобнай музыкай сотні тысячаў. Тым ня менш — пабачыўшы гэты альбом, варта яго ўзяць у калекцыю.
Можна слухаць у тыя хвіліны, калі ня хочацца чуць аніякіх словаў.