Фота B92 |
Кантракт падпісаны на два гады, а папярэдні трэнер Ігар Крывушэнка звольнены за незадавальняючыя вынікі.
Тым часам прэс‑аташэ клюба Алег Сабалеўскі ўвечары 18 верасьня ў інтэрвію БелаПАНу абвергнуў інфармацыю пра прызначэньне Славалюба Мусліна,зазначыўшы, што Крывушэнка, які ў лістападзе 2007 г. перайшоў у "Дынама" з БАТЭ, працягвае ўзначальваць менскі клюб.
Тым часам С. Мусьлін раздае ўжо інтэрвію сербскім СМІ, у якіх дзеліцца плянамі на канцоўку сэзону, зазначаючы, што адставаньне ад першага месца (ад БАТЭ) складае ўсяго сем пунктаў, а 4‑е месца, на якім знаходзіцца зараз «Дынама», «жалезна зацэмэнтавана» за клюбам.
«Уражаньні ад клюба выдатныя. «Дынама» -- каманда зь вялікімі амбіцыямі. Выдатна, што на ўсе матчы чэмпіянату будзем езьдзіць аўтобусам, бо найдалейшая адлегласьць ад сталіцы 250 км», - цытуе Мусьліна В92.
Чуткі пра прызначэньне Мусьліна зьявіліся пры канцы мінулага тыдня, калі сербскі спэцыяліст наведаў у Барысаве матч першынства Беларусі паміж жодзінскім «Тарпэда» і менскім «Дынама».
В92 зазначае, што прэзыдэнт менскага «Дынама» прапаноўваў паўабаронцу маскоўскага «Лякаматыва» і зборнай Беларусі Сяргею Гурэнку стаць памочнікам Мусьліна. Але беларус адмовіўся.
Славалюб Мусьлін нарадзіўся ў 1953 г. у Крагуевацы. Гуляў за бялградзкія ОФК, «Црвену звезду» (правёў за армейцаў 302 гульні, і быў трохразовы чэмпіён Югаславіі). гуляў таксама за францускія «Ліль», «Кан», «Брэст».
Трэнерскую кар'еру распачаў у 1988 г. Трэніраваў «Брэст», «По», «Бардо», «Раджу» з Касаблянкі (стаў чэмпіёнам Марока), «Црвену Звезду» (прывёў каманду да чэмпіёнства ў 2000, 2001, 2004), бэльгійскі "Локерэн".
Трэніраваў таксама вядомы цяпер кожнаму беларусу баўгарскі «Леўскі» ў 2001—2003 гг. Чэмпіён Баўгарыі ў 2002 г.
Трэніраваў данецкі «Мэталюрг», маскоўскі «Лякаматыў» (у 2006 г. чыгуначнікі занялі ў чэмпіянаце Расеі 3-е месца), падмаскоўныя «Хімкі». «Хімкі» завяршылі мінулы сэзон 9-мі, у красавіку 2008 г. Мусьлін быў звольнены за кепскія вынікі ў чэмпіянаце, але клюб працягвае ісьці на апошнім месцы.