У выніку стральбы ў адным з каледжаў Фінляндыі (гарадок з 14 тыс. насельніцтва Каўхаёкі) 20‑гадовы студэнт застрэліў мінімум дзесяць чалавек.
Шмат параненых.
Надзвычайнае здарэньне адбылося ў аўторак а 11‑й раніцы. Са зброяй у тэхнічную вучэльню прыйшоў адзін са студэнтаў. Чаму ён адкрыў агонь невядома.
Потым нападнік хацеў пакончыць з сабой, стрэліўшы сабе ў галаву. Але ён выжыў, яго перавезьлі ў бальніцу. Празь некалькі гадзін ён памёр.
У лістападзе мінулага году аналягічны выпадак здарыўся ў горадзе Туусла: тады ў мясцовай школе былі застрэленыя восем чалавек.





