Старшыня АГП Анатоль Лябедзька даў характарыстыку парлямэнцкай кампаніі. На думку палітыка, найбольшым дасягненьнем апазыцыі зьяўляецца разбурэньне некалькіх стэрэатыпаў, што складваліся ў грамадзтве.

«Найперш мы разбурылі міф пра моцную ўладу, якая кантралюе абсалютна ўсё ў краіне. Працэс фарміраваньня ўчастковых выбарчых камісій пераканаў у адваротным. Моцныя так сябе не паводзяць. Па‑другое, на некаторых акругах мы змаглі прапанаваць больш моцных кандыдатаў, чым улада. Мы зьвярталіся на тры дзяржаўныя тэлеканалы з ідэяй правесьці тэледэбаты, але паўсюль сутыкаліся з адмовамі. Ці гэта ня сьведчыць, што нашы людзі вельмі канкурэнтаздольныя. Ноч на суботу і нядзелю вельмі важныя для ўлады, бо акурат у гэты час адбываецца замена бюлетэняў у ўрнах для галасаваньня. Мы не далі гэтаму адбыцца на ўчастку № 464, што на Нямізе. Варта бачыць твары людзей з выбарчай камісіі, якія выклікалі і міліцыя, і МНС», — адзначыў А.Лябедзька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?