Украіна пакрыла амаль палову патрэб краін ЕС у імпарце лыжаў і снаўбордаў, паведамляе Еўрастат.
За 2016 год краіны ЕС імпартавалі 1,5 мільёна пар лыжаў і адзінак снаўбордаў. Украіна паставіла 731 тысячу адзінак тавару (49%), Кітай экспартаваў 420 тысяч (28% імпарту ЕС), Тайвань — 129 тысяч (9%).
Інфаграфіка texty.org.ua
Такія лічбы можна патлумачыць тым, што ва ўкраінскім горадзе Мукачава (Закарпацкая вобласць) знаходзіцца буйнейшы ў Еўропе завод аўстрыйскай кампаніі Fischer, які выпускае спартыўную амуніцыю, у тым ліку снаўборды і лыжы.
Завод Fischer у Мукачава (Украіна)
Варта адзначыць, што Еўрасаюз сам з’яўляецца буйным экспарцёрам лыжаў і снаўбордаў: экспарт перавышае імпарт у 2 разы. Галоўнымі экспарцёрамі з краін Еўрасаюза з’яўляюцца Вялікабрытанія і Аўстрыя.