Facebook Keule Ruke

Уладальнікі літоўскай закусачнай амерыканскай кухні Keulė Rūkė паставілі «помнік» Сталіну перад сваім грыль-барам у Каўнасе, які аформлены ў стылістыцы раманаў Джорджа Оруэла «1984» і «Ферма». Калектыў бургернай праславіла графіці «Пацалунак Пуціна і Трампа» ў Вільні каля вакзала.

Бюст правадыру народаў у Каўнасе адкрыты на фоне дыскусій пра забаронены ў Расіі фільм брытанскага рэжысёра Арманда Іанучы «Смерць Сталіна».

«У незалежнай краіне ў людзей ёсць права свабодна выказваць сваё меркаванне, у тым ліку высмейваючы крывавы рэжым. Важна не баяцца закранаць нязручныя тэмы і ні ў якім разе нельга ігнараваць сваё мінулае», — адзначыў адзін з арганізатараў праекта Дамінікас Чэчкаўскас.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру