Навука і тэхналогіі20

Навукоўцы: продкі чалавека пачалі хадзіць на дзвюх нагах 4 мільёны, а не 500 тысяч год таму 

Продкі чалавека маглі хадзіць на дзвюх нагах больш за 4 мільёны гадоў таму, то бок нашмат раней за агульнапрыняте ўяўленне пра эвалюцыю. Пра гэта сведчаць вынікі працы даследчыцы Універсітэта Нью-Ёрка Элайн Казма, апублікаваныя ў часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences.

Аналіз рэшткаў шкілета Ardipithecus ramidus узростам да 4,4 мільёна гадоў паказаў, што гэты старажытны гамінід мог, як і сучасны чалавек, хадзіць на дзвюх нагах.

Навукоўцы традыцыйна мяркуюць, што старажытныя продкі людзей, такія як аўстралапітэк Люсі, які жыў 3,1 мільёна гадоў таму, не былі прыстасаваныя да хаджэння на дзвюх нагах, бо ўсё яшчэ працягвалі жыць пераважна на дрэвах. Паводле тэорыі антрапагенезу, чалавек прамаходзячы, або Homo erectus, з'явіўся ў перыяд ад 1,4 мільёна гадоў да 500 тысяч гадоў таму.

У сваю чаргу новае даследаванне паказвае, што здольнасць хадзіць на двух нагах не замяняла іншыя здольнасці старажытных млекакормячых, а развівалася паралельна.

Каментары20

Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант26

Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнікі атакавалі Рэдкінскі хімічны завод у Цвярской вобласці Расіі

Паліне Шарэндзе-Панасюк прызначылі чарговую псіхолага-псіхіятрычную экспертызу3

У Віцебску запусцілі танцуючыя фантаны1

ІП хочуць забараніць займацца любой адукацыйнай дзейнасцю 

Польшча і краіны Балтыі просяць пра абарончую лінію на мяжы з Расіяй і Беларуссю1

Краіны ЕС узгаднілі санкцыі ў дачыненні да Беларусі, каб закрыць самую вялікую шчыліну супраць Расіі4

Ноччу Грузія святкавала гістарычны выхад зборнай у плэй-оф Еўра ВІДЭА

У Балівіі вайскоўцы здзейснілі спробу перавароту. Прэзідэнт выйшаў да іх1

Галкіпер зборнай Грузіі — найлепшы брамнік групавога этапу Еўра-2024 па колькасці сэйваў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант26

Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант

Галоўнае
Усе навіны →