Новы міні-альбом «Зашквар» удзельнікі гурта плануюць прэзентаваць 9 красавіка ў суполцы «Укантакце».

«На новай кружэлцы хапае рознага — рэтра-вэйв, хіп-хоп, джаз, і, вядома, панк. Мяркуеце, такое сумяшчаць зашкварна? А нам дык норм! Прыходзьце і пачуйце самі новы Тлушч, а таксама найлепшыя спевы каманды за іхнюю больш чым пяцігадовую кар'еру», — пішуць удзельнікі гурта «Укантакце».

Добрая атмасфера і вясёлы настрой — абавязковыя атрыбуты кожнага канцэрта хлопцаў. «Тлушч» адметныя сваімі іранічнымі тэкстамі песняў, таму і кліп атрымаўся з пачуццём гумару:

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?