Газэта The Financial Times лічыць, што ў Расеі могуць адбыцца падзеі, якія нагадваюць крызіс 1998 году. «Параўнаньні з 1998 годам усё часьцей узьнікаюць у размовах з расейскімі мільярдэрамі», — адзначае газэта. Калі на пачатку крызісу Расея лічыла, што грамадныя золатавалютныя рэзэрвы і даходы ад рэсурсавага сэктару дазволяць ёй бязболева перажыць эканамічныя праблемы, то цяпер становішча рэзка мяняецца ў горшы бок.

Да крызісу прывялі прычны, падобныя да заходніх: рэзкае паніжэньне кошту папераў выклікала спыненьне крэдытаваньня. На захадзе ролю залогу гралі іпатэчныя паперы, а ў Расеі — акцыі дзяржаўных кампаніяў. Пасьля рэзкага падзеньня расейскага фондавага рынку імкліва ўпаў і кошт заставаў. Сваю адмоўную ролю адыграла і поўная залежнасьць расейскай эканомікі ад замежных крэдытаў. Газэта таксама адзначае трэці фундамэнтальны фактар крызісу ў Расеі — падзеньне цэнаў на рэсурсныя тавары.

Газэта таксама аналізуе сытуацыю з інфляцыяй і стрымана нэгатыўна ацэньвае меры, зьдзейсьненыя расейскімі ўладамі для падтрыманьня эканомікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?