28 кастрычніка супрацоўнікі Полацкага РАУС Валеры Драгун і Юлія Дзямешчанка дапытвалі актывіста незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Маладая Беларусь» Алеся Круткіна. Яны прыехалі ў вёску, дзе пражыве ягоная маці.

Як распавёў Алесь «Радыё Рацыя», прычынай допыту міліцыянты назвалі быццам бы ўцягванне ў палітычную дзейнасць непаўналетніх, а менавіта дзейнасць палачанаў Карэна Платонава і Кацярыны Жогаль ў межах кампаніі «Байкот 2008».

Міліцыянты ня ведалі, што Алесь Круткін выйшаў з Маладога фронту, і вельмі цікавіліся дзейнасцю юнака ў дадзенай арганізацыі, а таксама ў беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Маладзён, спаслаўшыся на артыкул 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адказваць адмовіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?