У сувязі з Днём незалежнасці беларусы будуць адпачываць чатыры дні запар: з 30 чэрвеня па 3 ліпеня. Працоўны дзень з 2 ліпеня пераносіцца на суботу, 7 ліпеня. З 29 чэрвеня па 4 ліпеня БЧ пусціць 31 дадатковы цягнік.

Чатыры дадатковыя цягнікі № 635/461/462 і № 461/462 Мінск — Львоў — Мінск будуць курсіраваць праз Баранавічы-Палескія, Лунінец, Удрыцк, Сарны, Роўна, Здалбунаў у перыяд з 29 чэрвеня па 3 ліпеня.

Два дадатковыя цягнікі № 801/802 Мінск — Вільня прызначаныя на 3 ліпеня.

Таксама ў кірунку Мінск—Гомель прызначана 15 цягнікоў, Мінск — Брэст — 11 цягнікоў, Мінск—Віцебск — 2 цягнікі. У кірунку Камунары—Мінск — 1 цягнік, Мазыр—Мінск—Мазыр (станцыя Козенкі) — 2 цягнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0