Maricopa County Sheriff Office

Maricopa County Sheriff Office

У ЗША 92-гадовая жанчына застрэліла ўласнага сына, каб той не адправіў яе ў дом састарэлых, паведамляе паліцыя.

Ане Мэй Блесінг прад'яўлена абвінавачанне ў наўмысным забойстве. Яна некалькі дзён абдумвала рашэнне свайго сына адправіць яе на апеку.

«Ты забраў маё жыццё, таму я забіраю тваё», — як паведамляецца, сказала яна, калі паліцыя выводзіла яе з дома ў Арызоне, у якім яна пражывала са сваім сынам і яго сяброўкай.

Блесінг паведаміла паліцыі, што пасля забойства мела намер скончыць жыццё самагубствам.

Забойства адбылося раніцай 2 ліпеня ў горадзе Фаунцін-Хілс.

72-гадовы сын Блесінг, імя якога не называецца, хацеў, каб яго маці пераехала ў дом састарэлых, бо з ёй стала цяжка жыць разам.

Як удакладняецца ў заяве мясцовай паліцыі, Блесінг схавала пісталет і рэвальвер у кішэнях свайго халата, пасля чаго зайшла ў яго спальню.

У ходзе сваркі яна выцягнула адзін з рэвальвераў, набыты яшчэ ў 1970-х гадах, і стрэліла ў сына.

Стрэліўшы ў сына, Блесінг навяла рэвальвер і на яго 57-гадовую сяброўку, якой удалося выхапіць зброю і адкінуць яе ў кут пакоя.

Тады Блесінг дастала іншы пісталет, які, як яна паведаміла паліцыі, ёй падарыў муж — таксама яшчэ ў 1970-х гадах.

Сяброўка выбіла і гэту зброю з яе рук, пасля чаго збегла і патэлефанавала ў паліцыю.

Жанчыне прад'яўленае абвінавачванне ў забойстве першай ступені, нападзе пры абцяжваючых абставінах і незаконным пазбаўленні волі. Заклад устаноўлены памерам 500 тысяч даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?