Пад'ём у 72-м аб'яднаным навучальным цэнтры ў Пячах пераносяць з 6.00 на 7.00. Пра гэта сёння журналістам паведаміў начальнік цэнтра Уладзіслаў Будзік, перадае БелТА.

Распарадак дня спачатку змянілі ў чатырох вайсковых часцях. Прааналізавалі вынікі і прыйшлі да высновы, што пад'ём а 7.00 станоўча ўплывае на маральна-псіхалагічны стан і якасць навучання, адзначыў Уладзіслаў Будзік.

У выніку прынялі рашэнне пра пераход на пад'ём асабовага складу навучальных вайсковых часцей з 7.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0