У Гродне знайшлі мужчыну, які падазраецца ў забойстве ката. Заведзена крымінальная справа па факце жорсткага абыходжання з жывёлай, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.
14 ліпеня ў грамадскім месцы мужчына паклікаў да сябе ката, пасля чаго стаў душыць і біць яго аб прыступкі лесвіцы. Пакінуўшы жывёлу без прыкмет жыцця на месцы злачынства, ён сышоў
Злачынства было зафіксавана камерай відэаназірання. Мужчыну знайшлі, гэта раней судзімы непрацуючы мужчына.
Злачынства ён здзейсніў у стане алкагольнага ап'янення.
0
0
0
0
0
0