Сьвяточны тэлепраект падрыхтаваны па матывах твораў Кандрата Крапівы. Героі мюзыклу размаўляюць і сьпяваюць па-беларуску.

Здымкі мюзыклу «Батлейка-2009» адбываліся ў Мірскім замку, а таксама ў вёсцы Сіняўская Слабада, што ў Карэліцкім раёне на Гарадзеншчыне. Сюжэт мюзыклу пабудаваны на байках Кандрата Крапівы, тэксты яго — цалкам на беларускай мове. Галоўныя героі навагодняй казкі — княжна («Міс Беларусь» Вольга Хіжанкова) і «Батлейка» (артысты Дзяржаўнага ансамблю танцу). У праекце былі задзейнічаныя Іна Афанасева, Ларыса Грыбалёва, Саша Нэма, Аляксей Хлястоў, Люся Лушчык, гурты «Чук і Гек», «Цягні-штурхай» ды інш.

Паводле perspektiva.grodno.by і esoligorsk.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0