Ва ўсіх чатырох групах вызначыліся ўдзельнікі плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.

Мы ўжо пісалі, што ў нашай групе «Н», пуцёў наступны этап заваяваў мадрыдзкі «Рэал», які перамог у Менску барысаўскі БАТЭ – 1:0.

Турнірнае становішча: Ювэнтус – 11, Рэал – 9, Зэніт – 5, БАТЭ – 2.

Зэніт выходзіць у Кубак УЭФА.

***

У групе «Е» ў плэф-оф дэ-юрэ (дэ-факта яны туды трапілі яшчэ 5 лістапада) выйшлі пераможца ЛЧ—2008 «Манчэстар Юнайтэд» і гішпанскі «Вільярэал».

Гэтыя каманды згулялі ў Вільярэале ўнічыю – 0:0. Сьмех дый годзе. Гэта ўжо чацьвертая запар бязгалявая нічыя клюбаў у Лізе чэмпіёнаў.

Дацкі «Ольбарг» выйграў удома ў «Сэлтыка» – 2:1.

Турнірнае становішча: МЮ, Вільярэал – 9, Ольбарг – 5, Сэлтык – 2.

«Ольбарг» трапіў у Кубак УЭФА, а 10 сьнежня вызначыцца, хто зойме ў групе 1-е месца.

***

Група «F»: «Баварыя» – «Сьцяўа» – 3:0, «Фіярэнціна» – «Ліён» – 1:2.

Турнірнае становішча: Баварыя, Ліён – па 11, Фіярэнціна – 3, Сьцяўа – 1.

Лёс трэцяга месца вызначыцца ў Бухарэсьце ў матчы «Сьцяўа» - «Фіярэнціна».

Група «G»: «Фенербахчэ» – «Порту» – 1:2, «Арсэнал» – «Дынама» Кіеў.

Турнірнае становішча: Арсэнал – 11, Порту – 9, Дынама – 5, Фенербахчэ – 2.

10 сьнежня ў Кіеве вызначыцца, хто -- «Дынама» ці «Фенербахчэ» --згуляе ў лютым ў Кубку УЭФА.

***

Сёньня пройдзе восем матчаў у групах «А», «B», «C», «D».

Група «А»: «Бардо» – «Чэлсі», ЧФР (Клуж) – «Рома».

Турнірнае становішча: Чэлсі – 7, Рома, Бардо– 6, ЧФП – 4.

***

Група «В»: «Інтэр» – «Панацінаікас», «Вэрдэр – «Анортасіс».

Турнірнае становішча: Інтэр – 8, Анортасіс – 5, Панацінаікас – 4, Вэрдэр – 3.

***

Група «С»: «Барсэлёна» – «Спортынг», «Шахцёр» Данецк – «Базэль».

Турнірнае становішча: Барсэлёна – 10, Спортынг – 9, Шахцёр – 3, Базэль – 1.

Тут загадзя выйшлі ў наступны этап «Барсэлёна» і «Спортынг».

***

Група «D»: «Лівэрпуль» – «Марсэль», «Атлетыка» – ПСВ.

Турнірнае становішча: Лівэрпуль, Марсэль – 8, Марсэль, ПСВ – 3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?