Дзевяць супрацоўнікаў «Расабаронэкспарта» на момант атакі жылі ў гатэлі «Тадж-Махал».

Баевікі малавядомай групоўкі «Дэкан муджахідзін», якія ў ноч зь серады на чацьвер зьдзейсьнілі сэрыю тэрарыстычных атакаў на адзін з буйнейшых дзелавых і турыстычных цэнтраў Індыі Мумбай, намагаліся захапіць як не мага больш замежных грамадзянаў. На момант атакі на гатэль «Тадж-Махал», у ім пажывалі дзевяць супрацоўнікаў «Расабаронэкспарта». Пабачыўшы іхнія пашпарты тэрарысты ня сталі браць расейцаў у закладнікі. Пасьля гэтага супрацоўнікі «Расабаронэкспарта» накіраваліся ў расейскае генконсульства. Не пацярпелі таксама і расейскія турысты, а таксама супрацоўнікі «Аэрафлёту».

Паводле апошніх дадзеных, колькасьць ахвяраў атакаў тэрарыстаў складае 143 чалавек.

Паводле www.newsru.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0