История55

Дело Рязанова: как 50 лет назад трое минских студентов бросили вызов системе

Октябрь 1968 года. Год студенческой революции в Париже, год Пражской весны. А в Минске на филфаке БГУ имени Ленина студенты 3-го курса Алесь Рязанов, Виктор Ярац и Лев Бартош организовывают сбор подписей за то, чтобы все лекции читались по-белорусски. Архивная статья из «Нашай гісторыі».

Буржуазныя нацыяналісты ў дзіравых туфлях

Праз 25 гадоў у «ЛіМе» Віктар Ярац апіша той восеньскі дзень, калі яны разам з Алесем Разанавым выйшлі ад рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Антона Сеўчанкі, дзе пачулі пра сваё выключэнне:

«У горадзе была імжа. То ішоў, то сціхаў дробны, па-асенняму назойлівы і калючы дождж, які сеяўся з нізкіх абложных хмараў.

— Слухай, а ці можа быць буржуазны нацыяналіст у дзіравых туфлях? — спытаў я ў аднакурсніка Алеся Разанава, паказаўшы на свой абутак, у якім падэшвы набывалі ўсё большую аўтаномію ад сваіх вярхоў…»

Але перш як перайсці да падзей, якія прывялі студэнтаў да рэктара, — невялічкі экскурс у гісторыю.

«Ни черта не понятно!»

Паводле легенды, у 1959-м кіраўнік СССР Мікіта Хрушчоў, выступаючы перад студэнтамі таго самага БДУ, хваліў беларусаў за тое, што яны першымі пабудуюць камунізм, бо першымі «цалкам пяройдуць на рускую мову». Паводле іншай версіі, наадварот, Хрушчоў лаяў першага сакратара ЦК КПБ Кірылу Мазурава (першага за доўгі час беларуса на чале нібыта беларускай кампартыі) за даклад на святкаванні 40-годдзя БССР па-беларуску: «Ни черта не понятно!» Як бы там ні было, сэнс мэсэджу галоўнага кукурузніка быў адназначным.

Паркавая магістраль (пазней — праспект Машэрава, цяпер — праспект Пераможцаў), дзе знаходзіўся інтэрнат філфака БДУ. На яго месцы цяпер стаіць «Галерэя Мінск».

За гады да таго хрушчоўскага візіту, калі той самы Мазураў нясмела спрабаваў вярнуць беларускай мове пазіцыі ў дзяржаве, у газеце «Літаратура і мастацтва» выйшаў артыкул Барыса Сачанкі, на той момант студэнта журфака БДУ, пад загалоўкам «Шанаваць родную мову», дзе аўтар звяртаў увагу на мізэрную прысутнасць беларускай мовы ў сценах яго alma mater, на кафедры журналістыкі пры філфаку. Артыкул заўважылі на Захадзе, яго перадрукавала мюнхенская «Бацькаўшчына». Барыс Іванавіч зазнаў нямала праблем уключна з пільнай увагай да сваёй асобы з боку «кампетэнтных органаў». Скончыць БДУ ён, аднак, адрозна ад сваіх наступнікаў, змог.

Палітычна-неразумная балбатня

У мемуарах «Між роспаччу і надзеяй» народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч даволі падрабязна апісвае інцыдэнт з адлічэннем Разанава і Яраца — ён быў у іх куратарам групы. Ніл Сымонавіч адвядзе іх да Максіма Танка (старшыні і Саюза пісьменнікаў, і Вярхоўнага Савета БССР), дзякуючы чаму выгнанцы змогуць працягнуць навучанне: Разанаў — у Брэсцкім педінстытуце, Ярац — у Гомельскім.

Выпускны курс беларускага аддзялення на ганку філфака, 1971 год. Філфак БДУ месціўся па адрасе Чырвонаармейская, 6 (цяпер тут знаходзіцца гістарычны факультэт). Літарай Я пазначаная Яўгенія Янішчыц — у будучыні папулярная паэтка, літарай Б — будучы міністр Анатоль Бутэвіч. Фота з архіва Анатоля Бутэвіча.

Паводле згадак Гілевіча, за некалькі гадоў да таго «разгром нацыяналізму» на філфаку ўжо быў: тады «нацыяналістычнай акцыяй» стала ўсяго толькі «палітычна-неразумная балбатня», у якую ўцягнуў сваіх сяброў стукач-правакатар з ліку студэнтаў. Гэтым жа разам справа пайшла далей за «балбатню» і мела канкрэтную дзею-ўчынак.

Ці быў адрасат?

У 1993 годзе Алесь Разанаў аднёс сем аркушаў-арыгіналаў з подпісамі студэнтаў на захаванне ў Нацыянальны гістарычны музей Беларусі.

Колькасць падпісантаў уражвае: 1 курс — 106 чалавек, 2 курс — 91, 3 курс — 105. Агулам з трох курсаў было сабрана 302 подпісы! З улікам таго, што сярэдні набор на курс быў 125 чалавек, — каля 90 адсоткаў студэнтаў выказаліся ў падтрымку звароту.

Чытаем: «Мы, студэнты … курса аддзялення беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ імя У. І. Леніна, жадаем, каб усе лекцыі (за выключэннем спецдысцыплін) выкладаліся толькі на роднай мове».

Часам пішуць, што зварот быў адрасаваны Машэраву. Не, гэта не так, ні ЦК КПБ, ні Машэраў у звароце не фігуравалі. Больш за тое, адміністрацыя ўніверсітэта зрабіла ўсё, каб зварот не дайшоў да вышэйшых вушэй.

Канспіратары і інквізітары

Як піша Яўген Хвалей, Разанаў, Ярац і Барташ былі «выдатныя канспіратары». Ён, хаця і жыў у адным пакоі з Разанавым, да апошняга нічога не ведаў ні пра падрыхтоўку да збору подпісаў, ні пра паездку Разанава, Яраца і Валянціны Коўтун да Ларысы Геніюш у Зэльву. Тая паездка да дысідэнткі, вязня сталінскіх лагераў таксама нарабіла шораху.

Геніюш заўважыла-прадбачыла паэтычны талент Разанава яшчэ ў 1966 годзе, калі ў паэта былі надрукаваныя ўсяго чатыры вершы. У лісце гісторыку Міколу Прашковічу паэтка напіша: «Разанаў многаабяцаючы, будзем думаць, што вырасце ў сілу, якая нам цяпер найболей патрэбная».

Віктар Ярац згадвае, што здарылася праз некалькі дзён пасля той паездкі: «Разанава, Барташа (хоць ён і не быў у Зэльве) і мяне выклікалі проста з лекцый у рэктарат. Глянуўшы на тых, хто тут сабраў нас на допыт, чамусьці адразу ж прыгадаліся з прачытанага сцэны судоў сярэдневяковай інквізіцыі. Усе — дужа сур’ёзныя, змрочныя, надзьмутыя, быццам нехта іх вельмі ж моцна пакрыўдзіў ці абразіў навек».

«Інквізітараў» дужа цікавілі імёны выкладчыкаў, якія «штурхалі вас на такі ўчынак» (збор подпісаў). І раптам:

«Хто дазволіў вам ездзіць да Геніюш? Вы ведаеце, што гэта — нацыяналістка?! Нашы людзі сачылі за вамі, нам усё вядома».

Алесь Разанаў мяркуе, што хтосьці з асведамляльнікаў з ліку студэнтаў перастараўся і паведаміў у адпаведныя інстанцыі, што «мы едзем у Гродна падымаць студэнцкае паўстанне».

Попел быў

Вядома ж, «інквізітараў» дужа цікавілі тыя аркушы з подпісамі. На камсамольскіх «чыстках» Алесь Разанаў казаў, што спаліў іх, на што яму адказвалі: «Экспертыза попелу не выявіла». «Попел быў», — адказваў паэт.

Напярэдадні ў інтэрнаце, на вачах у студэнтаў, ён спаліў некалькі аркушаў чыстай паперы. Такім чынам ён уратаваў арыгіналы для гісторыі.

Падпалкоўнік Шчарбіна

Алег Лойка, у будучыні дэкан, а ў 1968-м — выкладчык філфака, прафесар, паэт, улюбёнец студэнтаў, расказваў, што выкладчыкам было загадана «рэзаць» тройцу на экзаменах. Загад даў рэктар Сеўчанка, «а яму загадалі звысоку».

Да гонару выкладчыкаў, паслухаліся не ўсе. Той жа Лойка на сваім экзамене паставіў бунтаўшчыкам «пяцёркі» — тады гэта быў найвышэйшы бал. Хоць пры гэтым, як кіраўнік універсітэцкай творчай суполкі «Узлёт», змушана кляйміў бунтаўнікоў як «кепскіх камсамольцаў».

Не ўсе асмеліліся, як Лойка, паставіць пяцёркі. «Прадузятасць, насцярожанасць і скіраванасць выкладчыкаў на тое, каб нас заваліць, адчувалася амаль на кожным экзамене», — успамінае Ярац. Але, да гонару выкладчыкаў, і двойкай ніхто сябе не запляміў. Падлюга знайшоўся толькі на вайсковай кафедры — падпалкоўнік Шчарбіна.

Па афіцыйнай версіі, ні Ярац, ні Разанаў не ўклаліся ў нарматывы па зборцы аўтамата Калашнікава. І за гэта — выключылі.

«Пасягай на перамогу»

Ці ведалі, на што яны ідуць? На гэтае пытанне Алесь Разанаў сёння адказвае так: «Загадзя ўсяго нельга было ні ўлічыць, ні прадбачыць, ішлі на невядомае, але гэта было наша права, і таму ўсё-такі спадзяваліся на паразуменне і дыялог… Студэнты беларускага аддзялення адчувалі сябе калі не абранымі, то пакліканымі».

Алесь Разанаў — паэт. Нарадзіўся 5 снежня 1947-га ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, родам з Тамбоўскай вобласці, да вайны прыехаў з геадэзічнай экспедыцыяй у Беларусь, дзе і застаўся. У 1966-м Разанаў паступіў на філфак БДУ, паралельна з вучобай працаваў ліцейшчыкам на Мінскім заводзе ацяпляльнага абсталявання. Зімой 1969-га выключаны з БДУ, скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут у 1970-м.

У 1970—1971 гадах працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе ў вёсцы Кругель Камянецкага раёна. З 1972 года ў Мінску, у газеце «Літаратура і мастацтва», часопісе «Родная прырода», выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Лaўpэaт Дзяpжaўнaй пpэмii (1990) зa кнiгy «Вacтpыё cтpaлы». Сярод іншых узнагарод — еўрапейская літаратурная прэмія імя Ёгана Готфрыда Гердэра (2003). Вядомы як паэт-наватар, аўтар новых паэтычных формаў. Аўтар дваццаці паэтычных зборнікаў. Апошні — «Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж» (Мінск: Мастацкая літаратура, 2017).

Ці было выключэнне з філфака і пагром у душах яго аднакурснікаў паразай Разанава? І з другога боку: а ці займела б Беларусь паэта такога ўзроўню, калі б не тая гісторыя? Паэта, які, паводле Сяргея Дубаўца, зарадзіў сваёй энергіяй 80-я, выклікаўшы да жыцця «Тутэйшых». Сёння не ўсе гатовыя паверыць у тое, якой сілай валодала паэтычнае слова тады. Паводле Дубаўца, паэтычныя словы Разанава «ўсё маглі перавярнуць у маладой галаве, змяніць усю жыццёвую праграму чалавека».

Віктар Ярац — паэт. Нарадзіўся 23 кастрычніка 1948 года ў пасёлку Красны Мост Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1966-м паступіў на філфак БДУ, дзе правучыўся два з паловай курсы і быў выключаны. Скончыў навучанне на гісторыка-філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У некаторых крыніцах яго выключэнне з БДУ дагэтуль падаецца іншасказальна: «На пачатку вясны 1969 года з-за любові да роднай мовы быў пераведзены ў Гомельскі педінстытут» (з сайта Рэчыцкай раённай сеткі бібліятэк).

Служыў у арміі. Працаваў на тэлебачанні. Выкладаў у Гомельскім універсітэце. Кандыдат філалагічных навук.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Уваходзіны» (1976), «Добрыца» (1989), «Дняпроўскі бакен» (1992). Сёлета выдаў кнігу «Зямныя эцюды».

…Апынуўшыся на вуліцы, Ярац і Разанаў зрабілі рэйд па паліклініках — праходзілі медагляды, каб уладкавацца будаўнікамі ў Сібір. Аднак Гілевіч і Танк дабіліся для хлопцаў магчымасці вучыцца.

Падаецца, найлепшым заканчэннем будуць радкі пункціра з дэбютнага, ушчэнт парэзанага цэнзурай, зборніка Алеся Разанава «Адраджэнне»:

Калі ўсе згублены ключы,
калі ні шанцу,
анічога —
усё ж ідзі,
любі,
крычы
і пасягай на перамогу.

P.S. На сайце філалагічнага факультэта БДУ ў раздзеле «Нашы выпускнікі» ёсць старонкі Алеся Разанава і Віктара Яраца. Са сціслай пазнакаю: «Перыяд вучобы: 1966—1968». Прычыны такога імклівага заканчэння ВНУ не тлумачацца.

Аўтар шчыра ўдзячны пісьменніку Анатолю Бутэвічу і навуковаму супрацоўніку Нацыянальнага гістарычнага музея Алесю Зімніцкаму за нададзеныя фотаматэрыялы.

Комментарии5

  • Прузына
    05.12.2022
    НН, спасибо за статью, если можно напишите о личности профессора Абэцэдарского, он примерно в это же время преподавал в БГУ и испоганил судьбы многим тогдашним студентам-белорусам
  • гоблен
    05.12.2022
    "...Уся гісторыя паказвае толькі адзін факт: мы былі і за тамся пад акупацыяй руміра і ад гэтага ўсе беды..."

    Аксиома: простота стремицо к простоте. К упрощению. Вот и дебилы не ищут сложных объяснений. Главное, назначить виновного в бедах, чо
  • 7аук6
    05.12.2022
    гоблен, что, "не все так однознано"? ну так расскажи, что ж тут сложного: белорусов в беларуси за белорусский язык преследуют, кто ж это делает, неужели марсиане? или рептилойды? может геи? или "запод"? 

Могилевчанке угрожают уголовкой за то, что она сняла утреннюю очередь в поликлинике7

Могилевчанке угрожают уголовкой за то, что она сняла утреннюю очередь в поликлинике

Все новости →
Все новости

Минчане нашли в лесу 50 евро и нажили себе проблем

Власти Литвы не исключают теракта на борту самолета DHL, который упал в Вильнюсе

17-летняя девушка в России пошла кормить свиней и погибла2

Кто придумал ютуб-программу «Часики тикают»?3

Сегодня на торгах доллар подскочил на четыре копейки

Пропутинский популист победил в первом туре выборов в Румынии, но президентом станет женщина-либерал1

Предварительная причина падения самолета в Вильнюсе — технический вопрос3

В Пинске закрыли крупный колл-центр мошенников. Пострадавших — почти 50 тысяч человек4

Перед приездом Лукашенко в Пакистан там запретили общенациональный марш оппозиции. Тысячи задержанных5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Могилевчанке угрожают уголовкой за то, что она сняла утреннюю очередь в поликлинике7

Могилевчанке угрожают уголовкой за то, что она сняла утреннюю очередь в поликлинике

Главное
Все новости →