У Беларусі ўдакладнены паказчыкі бюджэту на 2008 год. Адпаведны ўказ нумар 684 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 снежня.

Дакументам прадугледжваецца павелічэнне ў параўнанні з параметрамі, устаноўленымі ў законе "Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2008 год", даходаў на Br8,24 трлн., расходаў - на Br6,15 трлн. і памяншэнне дэфіцыту на Br2,09 трлн. Даходы рэспубліканскага бюджэту да канца 2008 года могуць дасягнуць Br46,39 трлн., расходы складуць каля Br46,74 трлн., дэфіцыт зацверджаны ў аб'ёме Br344,7 млрд.

У большых аб'ёмах будуць прафінансаваны дзяржаўныя капітальныя ўкладанні, ажыццёўлена льгатаванне банкаўскіх крэдытаў для жыллёвага будаўніцтва.

Акрамя таго, запланавана павелічэнне сродкаў, якія перадаюцца з рэспубліканскага бюджэту ў бюджэты абласцей і Мінска, расходаў асобных дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў, а таксама Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (галоўным чынам для выплаты пенсій і дапамог насельніцтву).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?