У суполцы «ЧП Беларусь | Будь в курсе!» у сацыяльнай сетцы «Укантакце» з'явілася відэа аварыі на трасе Р6 Івацэвічы — Пінск.

На нячышчанай дарозе мінівэн пайшоў на абгон, нібыта паспеў вярнуцца на сваю паласу, аднак яго раскруціла і зноў выкінула на сустрэчку.

Там якраз ехаў іншы аўтамабіль. Адбылася аварыя лоб у лоб.

Абодва ўдзельнікі сутыкнення засталіся жывыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна