У Жыткавічах у храме свяціцеля Феадосія Чарнігаўскага мужчына скраў ахвяраванні, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Сёння ў царкве прыхаджанкі заўважылі незнаёмага мужчыну, які паводзіў сябе падазрона, і сталі за ім назіраць. Раптам незнаёмец схапіў скрынку з ахвяраваннямі. Жанчыны хацелі яго спыніць, аднак той вырваўся і паспрабаваў збегчы. У нейкі момант скрынка раскрылася, частка грошай выпала. Рабаўнік паспеў падабраць трохі гатоўкі і ўцёк.

Памочніца настаяцеля звярнулася па дапамогу да ўчастковага інспектара. На чыгуначным вакзале міліцыянты ўбачылі падобнага мужчыну. Правяраючы дакументы, у месенджар адправілі фатаграфію незнаёмца памочніцы настаяцеля. Жанчына адразу апазнала зламысніка. У кішэнях мужчыны знайшлі не толькі скрадзеную гатоўку, але і запіску з прашэннем.

У РАУС 25-гадовы мужчына прызнаўся ў рабаванні. Як высветлілася, жыхар Мазыра паўтары тыдні таму прыехаў у госці да сваякоў у Жыткавічы. У нейкі момант яму стала блага, і мужчыну шпіталізавалі ў мясцовую бальніцу. Сёння з лячэбнай установы ён выпісаўся. Як растлумачыў затрыманы, у яго не было грошай, каб з'ехаць дадому. Яму прыйшла ідэя абрабаваць храм.

Сума выкрадзенага — менш за 20 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0