Фота з belarus.mfa.gov.ua

Фота з belarus.mfa.gov.ua

Яе знайшла сёння раніцай памерлай супрацоўніца сацыяльнай службы. Ніна Мацяш жыла ў Белаазёрску (Бярозаўскі р-н).

Паэтка пражыла 65 гадоў. Цягам доўгага часу яна была моцна абмежаваная ў руху.

***

Ніна Мацяш нарадзілася 20 верасня 1943 г. у Нівах (сёння Бярозаўскі р-н). Скончыла факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (праз хваробу мусіла браць акадэмічны адпачынак). У 1973-1977 гг. выкладала нямецкую мову ў Белаазёрскай прафесійна-тэхнічнай навучальні. Член СП СССР (з 1971).

Дэбютавала вершам у 1962 г.. Аўтарка некалькіх зборнікаў паэзіі «Агонь», «Удзячнасць», «Ралля суровая», «Прыручэнне вясны», «Поўны келіх» ды казак «Два браты і сякера», «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя».

Перакладала з нямецкай, польскай, французскай. На беларускую пераклала творы пра камісара Мегрэ, а таксама "Маленькага прынца" Сэнт-Экзюперы, навелы Г. дэ Мапасана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?