Раніцай 5 лютага ў Наваполацку збілі пешахода: ДТЗ адбылося на хуткаснай дарозе ў раёне трамвайнага прыпынку «7-я школа».

30-гадовы жыхар Наваполацка за рулём Mitsubishi Carisma ехаў з боку Заводскага праезду па крайняй левай паласе і на нерэгуляваным пешаходным пераходзе наехаў на мужчыну 1985 года нараджэння.

У выніку ДТЗ 33-гадовага пешахода з траўмамі галавы і пазваночніка шпіталізавалі ў рэанімацыю Наваполацкай ЦГБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?