Венесуэла аб'явіла персонай нон грата пасла Нямеччыны Даніэля Крынера і анансавала высылку дыпламата. Заяву МЗС рэспублікі апублікаваў на сваёй старонцы ў Twitter кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Венесуэлы Хорхе Арэаса.

«Урад Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла паведамляе пра рашэнне абвясціць персонай нон грата пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія Даніэля Крынера за ўмяшанне ва ўнутраныя справы краіны», — напісаў Арэаса.

У заяве МЗС таксама гаворыцца, што дзеянні дыпламатаў, якія прадугледжваюць умяшальніцтва ў пытанні «выключнай кампетэнцыі народа і ўладаў венесуэльскай дзяржавы», недапушчальныя. На тое, каб пакінуць краіну, Крынеру далі 48 гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0