Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

10 красавіка 1965 года нарадзіўся Сяржук Вітушка — беларускі грамадскі актывіст, гісторык, педагог, кіраўнік легендарнага моладзевага клуба «Талака». У гэты дзень уручаецца прэмiя ягонага імя. Яна складаецца з ахвяраванняў сям’i. Ініцыятыву падтрымаў Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, піша Радыё Свабода.

Прэмія Сержука Вiтушкi існуе другi год. 

Сёлета лаўрэатамі сталі вучні сярэдняй школы № 188 у Мінску, якія атрымалі ўзнагароды за вершы, напісаныя да конкурсу Дня роднай мовы.

Як паведаміла кіраўніца Беларускага музея ў Вільні Людвіка Кардзіс, уганараваныя дзеткі маюць праблемы са зрокам; у апошнія гады Сяржук Вітушка ад хваробы аслеп. Яго не стала 2 ліпеня 2012 года.

У цырымоніі ўзнагароджання бралі актыўны ўдзел мінскія актывісты Павал Каралёў і Раман Абрамчук.

«Сяржук Вітушка жыў для Беларусі. Памятайма яго і працягнем пачатую ім справу!» — заклікаюць арганізатары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0