На стадыёне «Алімпійскі» ў Кіеве у 19:00 пройдуць дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты Украіны Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Зяленскага. За гэтым мерапрыемствам будуць назіраць не толькі ва Украіне, але і ў іншых краінах — больш за 20 замежных тэлеканалаў таксама іх пакажуць.

Пасля гэтага, а 21:00, яшчэ адны, афіцыйныя дэбаты, павінны адбыцца ў студыі «Суспільного телебачення».

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў адбудзецца ва Украіне 21 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0