У звязку з рэзкім падзеннем цэнаў на адзежу, абутак, тэкстыль у снежні мінулага году, паказнік інфляцыі знізіўся на 0,1%.
Дэфляцыя ў краіне фіксуецца другі раз запар. Дэпартамент статыстыкі Літвы паведаміў, што
гадавая інфляцыя ў 2008 годзе ў краіне склала 8,5%.

У снежні найбольшы ўплыў на змены спажывецкіх цэнаў зрабіла зніжэнне на 3,9% паслугаў транспарту, змяншэнне на 3,1% цэнаў на апранахі і абутак. За апошні месяц мінулага году цэны выраслі на пастаўкі вады, электрычнасці, газа на 2,6%, на харчы і напоі на 0,3%. Спажывецкія цэны за снежань скараціліся на 0,4%, а на паслугі выраслі — на 0,9%.

Гадавы ўзровень інфляцыі абумоўлены, перадусім, ростам цэнаў на ваду, электрычнасць і расходаў на эксплуатацыю жылля на 23,3%, падаражаннем алкагалю і тытуню на 15,3%. Увадначассе зніжаліся кошты на паслугі і транспарт на 3,8%, а на адзежу і абутак — на 6,4%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?