Уладзімір Зяленскі не праводзіў рабочых сустрэч з прадстаўнікамі ўкраінскага і замежнага бізнэсу і палітыкі, заявілі ў яго прэс-службе.

«Прэс-служба Уладзіміра Зяленскага афіцыйна заяўляе, што падчас знаходжання ў Турцыі, у горадзе Бодрум, у кароткатэрміновым адпачынку з сям'ёй — жонкай і дзецьмі — Уладзімір Зяленскі не планаваў і не праводзіў ніякіх сустрэч і перамоваў з прадстаўнікамі якіх-небудзь ўкраінскіх або замежных палітычных сіл ці органаў дзяржаўнай улады «, — заявіла РБК в.а. прэс-сакратара Зяленскага Ірына Пабеданосцава.

Раней Telegram-канал «Нязыгар» і шэраг СМІ паведамілі пра тое, што падчас сваёй паездкі ў Турцыю Зяленскі правёў сустрэчы з малдаўскім палітыкам і бізнэсмэнам Уладзімірам Плахатнюком, украінскім бізнэсменам Ігарам Каламойскім, а таксама прадстаўнікамі дарадцы прэзідэнта Расіі Уладзіслава Суркова, які курыруе пытанні Украіны, дэпутатам Рады Юрыем Бойкам і буйнымі украінскімі бізнэсменамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0