Новаабраны кіраўнік Украіны Уладзімір Зяленскі патрабуе ад дэпутатаў на найбліжэйшым пасяджэнні прызначыць дату інаўгурацыі на 19 мая.

Бо за гэты час, падкрэсліў Зяленскі, Парашэнка «здзяйсняе незваротнае».

«Ён (Пятро Парашэнка) праводзіць актыўныя перастаноўкі ў вышэйшым камандаванні арміі, спрабуе прапхнуць свайго старшыню Нацрады па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання, прызначае суддзяў Вярхоўнага суда, сярод якіх юрысты «Рашэна», суддзі Майдана … Дае званне «Героя Украіны» старшыні Службы бяспекі Украіны спадару Грыцаку».

Зяленскі зазначае, што бессэнсоўна нешта даводзіць чалавеку, які кажа: «я гатовы падставіць плячо», а сам трымае дзве дулі ў кішэні.

«Гэта нагадвае мне турыста ў егіпецкім гатэлі: заўтра дадому, валізкі спакаваныя, нумар ужо прыбралі, і нармальны выхаваны чалавек чакае трансфер у аэрапорт. Але не Парашэнка. Ён ніяк не супакоіцца. Цягне ручнікі, тэпці і бярэ ўсё запар са шведскага стала. Я вас вельмі прашу, здайце ключ, расплаціцеся за міні-бар, і наперад. Вам яшчэ мытню і пашпартны кантроль праходзіць», — зазначыў Зяленскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?