У 1966 году этнограф Адам Варлыга (Язэп Гладкі) выдаў зборнік «Прыказкі Лагойшчыны», а ў 1972 г. — дадатак да яго. Але мала каму было ведама пра трэці, машынапісны дадатак, таксама датаваны 1972 г. — «Прыказкі, што ня трапілі ў зборнік прыказак Лагойшчыны».

Рэч у тым, што Язэп Гладкі, чалавек па характару сарамлівы, не наважыўся ў друкаваныя — «сапраўдныя» — выданьні ўлучыць і брыдкаслоўі, але як навуковец і абмінуць іх цалкам ня мог. Ён адбіў на машынцы дзясятак асобнікаў і раздаў іх, часта пад сакрэтам, просячы нікому не паказваць, сваім блізкім сябрам, у тым ліку і Вітаўту Тумашу, тагачаснаму дырэктару нью‑ёркскага Беларускага інстытуту навукі й мастацтва, з збораў якога іх і перадрукоўвае ARCHE.by.

Сакавіты збор чытайце тутака

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0