«Калі паўстала пагроза з боку Чорнага і Азоўскага мора, узнікла неабходнасць аператыўна адпрацаваць сістэму эфектыўнай абароны. Для абароны з мора мы змаглі хутка правесці працу па мадэрнізацыі ракетных комплексаў С-125. Але гэта лакальнае рашэнне пытання. Комплекснае рашэнне гэтай праблемы — мабільны комплекс крылатых ракет «Нептун», створаны таксама ў звышсціслыя тэрміны. Нашы крылатыя ракеты змогуць знішчаць ваенныя караблі РФ любога класа не толькі ў Чорным і Азоўскім моры, але і ў партах іх базавання, а пры неабходнасці, на працягу некалькіх хвілін знесці мост, якім так выхваляецца Расія. Так атрымалася, што ў Украіны на пачатак вайны не было ніводнай крылатай ракеты. Атрыманыя ў спадчыну ад СССР мы аддалі рускім, калі адмаўляліся ад ядзернай зброі. Фактычна з нуля быў створаны ўніверсальны мабільны комплекс крылатых ракет. Праведзены велізарны аб'ём працы — працы, якая робіць нас моцнымі і прымушае лічыцца з нашымі інтарэсамі», — распавёў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0