У мінскім скверы на скрыжаванні вуліц Свярдлова і Кірава 29 ліпеня адкрылі помнік узбекскаму паэту Алішэру Наваі, паведаміла БелТА.

Алішэр Наваі — паэт і філосаф, яго творчасць у XV стагоддзі дала стымул эвалюцыі літаратуры на цюркскіх мовах​.

Імпрэза адбылася падчас Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана. Праект помніку стварыў скульптар Максім Макарэвіч.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?