Мінскае «Дынама» вельмі няўдала пачало перадсезонку, заняўшы на Кубку губернатара Ніжагародскай вобласці апошняе месца і разгромна саступіўшы ў апошнім матчы камандзе з Ташкента «Хумо» 1:5, піша tut.by.

У мінчан гульня не заладзілася адразу, яны прапусцілі шайбу ўжо на першай хвіліне першага перыяду ад Пепяляева, на 12-й хвіліне поспех ташкентцев замацаваў Пепяляеў.

Другі перыяд таксама быў аддадзены «Хумо» - яны забілі адразу тры шайбы. З іх два галы былі прапушчаныя, калі мінчане гулялі ў меншасці. Па заканчэнні перыяду ў «зуброў» прайшла змена галкіпераў - Талапіла выйшаў замест Кульбакова.

У апошнім гульнявым адрэзку Паўлавіч забіў «шайбу гонару». Выніковы разрыў мог бы быць і меншы, але буліт не рэалізаваў Драздоў.

Адзначым, у Ніжнім Ноўгарадзе ў каманды з Мінска было 16 чалавек на пробных кантрактах, з якіх палова - гэта нядаўнія гульцы юнацкай і моладзевай зборных, якія ўпершыню выступалі на такім узроўні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?