Жаночая зборная Беларусі па біятлоне ў складзе Дзінары Алімбекавай, Ірыны Крыўко, Ганны Сола і Алены Кручынкінай паказала 12-ы вынік у эстафеце на этапе Кубка свету ў нямецкім Рупольдынгу. На сваім этапе Ганна Сола дапусціла памылку, не праверыла нумара стралковай дарожкі і папала ў чужыя мішэні, піша pressball.by.

Вось як пра сітуацыю распавядае расіянка Крысціна Разцова.

«Не ведаю, хто стаяў наперадзе, пачала страляць па маёй устаноўцы. Яна зрабіла два стрэлы ў маю, і мне прыйшлося два патроны страляць у сваю закрытую ўстаноўку», — сказала расіянка.

Ганна Сола, якая была той самай невядомай спартсменкай, пазбегла дыскваліфікацыі для сябе і сябровак. Калі б беларуска адправілася на штрафны круг з неадстралянымі дадатковымі патронамі, як здалося ў той момант, былі б санкцыі на ўсю каманду.

А так, па правілах Міжнароднага саюза біятланістаў, у пакаранне за стральбу па чужой мішэні спартсмену проста фіксуецца промах, як быццам ён страляў правільна, але не трапіў у цэль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0