Урад Фінляндыі выдаў дазвол дзяржаўнай горназдабыўной кампаніі Terrafame на здабычу ўрану ў рэгіёне Кайнуу (Kainuu) ва ўсходняй частцы краіны.

Згодна з ліцэнзіяй, піша Interfax, на рудніку кампаніі ў Соткама (Sotkamo) можна будзе вырабляць да 250 тон урану ў год. Пра гэта паведаміў партал тэлерадыёвяшчання Yle.

Паводле дадзеных партала, цяпер ні ў адной краіне Еўрасаюза не здабываюць уран, Фінляндыя можа стаць першай.

Цэнтр ядзернай і радыяцыйнай бяспекі STUK ужо мінулым летам вынес рашэнне аб тым, што перашкод для ажыццяўлення планаў кампаніі па здабычы ўрану з пункту гледжання ядзернай і радыяцыйнай бяспекі няма.

Кампанія Terrafame, якая займаецца ў асноўным здабычай нікелю і цынку, паведаміла, што для запуску ўранавага завода спатрэбіцца каля года. Аднак тэрміны могуць быць ссунутыя, калі Фінскі саюз аховы прыроды абскардзіць рашэнне ўрада ў Вышэйшым адміністрацыйным судзе.

Уран перапрацоўваецца ў паліва для атамных электрастанцый. У Фінляндыі працуюць чатыры атамныя рэактары, якія выпрацоўваюць 35% ад агульнага аб'ёму вырабленай у краіне электраэнергіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0