Фота Надзеі Бужан
Прэзідэнцкія выбары стануць ключавой падзеяй у палітычным жыцці Беларусі ў 2020 годзе. Пра гэта сёння ў час адкрыцця вясновай сесіі Савета Рэспублікі заявіла яго старшыня Натальля Качанава, піша БелТА.
«Ключавой падзеяй у палітычным жыцці краіны стануць прэзідэнцкія выбары, бо мы выбіраем будучыню нашай краіны. Гэта адказны перыяд для ўсіх органаў улады і нам неабходна прыняць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні гэтай важнай палітычнай кампаніі», — сказала яна.
Спікер падкрэсліла, што «выбары павінны прайсці на высокім арганізацыйным узроўні, у поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй і дзеючым выбарчым заканадаўствам».
0
0
0
0
0
0