Міністэрства аховы здароўя распаўсюдзіла афіцыйную статыстыку па каранавірусе адразу за некалькі дзён. 

Вось яна: «На раніцу суботы (18 красавіка) было зарэгістравана 518 новых выпадкаў, на раніцу нядзелі (19 красавіка) — 510, за апошнія суткі — 457.

Усяго, па даных на панядзелак (20 красавіка), зарэгістравана 6264 станоўчых тэсту на COVID-19: у Брэсцкай вобласці — 185, Віцебскай — 1504, Гомельскай — 322, Гродзенскай — 176, Мінскай — 789, Магілёўскай — 265, Мінску — 3023.

Выпісалі тых, хто выздаравеў, — 514 чалавек.

Пад асаблівай увагай спецыялістаў, у сувязі з цяжкасцю захворвання, 92 чалавекі.

Памёр 51 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0