У вячэрнім эфіры беларускага тэлебачання з'явіўся сюжэт пра інцыдэнт у Гродне, у выніку якога блогера Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек затрымалі сілавікі.

Нагадаем, падчас пікета адбылася правакацыя. На блогера накідваліся жанчыны. Неўзабаве ўпаў адзін з міліцыянтаў, а потым сілавікі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ некалькі чалавек.

Вось як усё адбывалася па версіі БТ.

Вядучы паведаміў, што з першых хвілін збор подпісаў перарос у мітынг. Але на пытанні выбаршчыкаў Ціханоўскі нібыта адказваць не хацеў.

«Такая манера зносін з людзьмі перарасла ў бойку. Міліцыя, што паспрабавала навесці парадак, апынулася ў эпіцэнтры бойкі, што зладзілі на плошчы. Адзін з супрацоўнікаў міліцыі падвергся нападу», — сказаў вядучы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0