Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раскрытыкаваў свайго былога дарадцу па нацыянальнай бяспецы Джона Болтана, назваўшы яго звар'ятцелым маньякам, якому толькі б «бамбіць людзей». Пра гэта Трамп заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу Fox News, урывак якога быў апублікаваны ў чацвер, піша tass.ru.

«Усе лічылі яго вар'ятам, таму што ён хацеў толькі бамбіць людзей і казаў, давайце змагацца з Расіяй ці Кітаем», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. «На перамовах мне заўсёды давалі тое, што я хацеў, бо калі яны бачылі побач са мной гэтага маньяка Болтана, то думалі, што я гатовы ўжыць бомбы», — дадаў Трамп.

«Ён дрэнна спраўляўся з працай», — заявіў кіраўнік Белага дома. «Ён не быў разумным і не быў кемлівым», — працягнуў Трамп. «Я не памятаю, каб ён хоць бы раз усміхнуўся. Я нават спытаўся ў яго аднойчы, ці смяецца ён наогул. Гэта многае кажа пра чалавека», — адзначыў прэзідэнт ЗША.

Былы дарадца Трампа расказаў у мемуарах, навошта ездзіў у Мінск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0