У Беларусі зарэгістравана 61 475 (+380) выпадкаў COVID-19, паведамляе 28 чэрвеня Міністэрства аховы здароўя ў тэлеграм-канале.

Ачунялі 45 027 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, з пачатку пандэміі памерлі 383 пацыентаў (+6).

***

Першы выпадак каранавіруса ў краіне быў зарэгістраваны 28 лютага, лічба ў 1 тысячу была дасягнутая 8 красавіка. 1 мая быў зафіксаваны 14 971 выпадак, 1 чэрвеня — 43 403. Лічба ў 50 тысяч была дасягнутая 9 чэрвеня.

З 2 мая фіксавалася пераважна штодня больш за 900 выпадкаў (максімальна 17 мая — 969). З 30 мая па 10 чэрвеня, паводле Мінздароўя, фіксавалася ўжо менш за 900 выпадкаў, 11 чэрвеня — 750. З 21 чэрвеня фіксуецца менш за 600 выпадкаў. 25 чэрвеня было 437, 26 чэрвеня — 331. 

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0