Агульная колькасць выпадкаў на раніцу 3 ліпеня перавысіла 10,8 мільёна чалавек (10 842 615). Пандэмія ахапіла 188 краін. Пра гэта сведчаць звесткі праекта Універсітэта Джонса Хопкінса, апублікаваныя на сайце.

Прырост за суткі склаў больш за 174 тысячы. За ўвесь перыяд пандэміі памерлі 520 785 інфіцыраваных, 5,7 мільёна чалавек выздаравелі.

Найбольш пацярпелая ад SARS-CoV-2 краіна — ЗША (больш за 2,7 мільёна заражаных). На другім радку знаходзіцца Бразілія (1,5 мільёна чалавек), Расія (660,2 тысячы) апынулася на трэцім месцы. Індыя (604,6 тысячы) замацавалася на чацвёртай пазіцыі,. У дзясятку рэйтынгу таксама знаходзяцца Перу, Вялікабрытанія, Чылі, Іспанія, Італія і Мексіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0